16 лiстапада 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Game Over

9

Грамадзянская кампанія Free Belarus Now і дэпутат Еўрапарламента Петэр Шцясны абвясцілі пераможцаў конкурсу «Game Over».

Шайбу з аўтографам Петэра Шцясны атрымае Марына Напрушкіна - аўтарка лагатыпа партнёрскай кампаніі па пераносе Чэмпіянату свету 2014 года «Не гуляйце з дыктатарамі».

Клюшкі з аўтографам Петэра Шцясны удастоены мастак-мультыплікатар Алег Мініч за канцэпцыю плаката «Mind the Gap», які пасля дапрацоўкі стане афіцыйным плакатам кампаніі, якая праводзіцца міжнароднай грамадзянскай ініцыятывай Free Belarus Now.

Хакейны швэдар Петэра Шцясны з ягоным аўтографам атрымае Віктар Пашкевіч за цыкл постэраў «Boys just want to have fun». Віктар папрасіў перадаць выйграны прыз у падарунак Даніку Саннікаву.

Аргкамітэт конкурсу вырашыў не ўручаць прыз за лепшы відэакліп, паколькі не палічыў годным прыза кагосьці з ўдзельнікаў конкурсу. А лепшым быў прызнаны пазаконкурсны відэакліп, створаны фінскімі актывістамі, у якім зняліся вядучыя фінскія акторкі.

Петэр Шцясны

Чэмпіён свету і Еўропы 1976 і 1977 гг. у складзе зборнай Чэхаславакіі. Срэбны прызёр чэмпіянату свету і Еўропы 1978 і 1979 гг. Лепшы нападаючы чэмпіянату свету 1995 г. Лепшы гулец Чэхаславакіі 1980 г. Уладальнік прыза Колдэр Трофі 1981 г. Пераможца Кубка Канады 1984 г. Удзельнік шасці матчаў усіх зорак НХЛ. Сябар трох залаў хакейнай славы. Адзін з чатырох гульцоў за ўсю гісторыю НХЛ, які набраў 1000 ачкоў па сістэме «гол пас» на працягу дзесяцігоддзя. Петэру Шцяснаму належыць каля двух дзесяткаў рэкордаў НХЛ.

З 2004 года з'яўляецца сябрам Еўрапарламента ад Славакіі.

Кампанія Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы Free Belarus Now па пераносе Чэмпіянату свету па хакеі стартавала 21 снежня 2010.

«У кампанію па пераносе Чэмпіянату свету 2014 года ўлілася велізарная колькасць палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, праваабаронцаў, і проста аматараў спорту. Мы не проста не спыняем гэтую кампанію, але і вырашылі пашыраць яе, прыцягнуць новыя сілы. Кампанія становіцца выдатнай падставай да таго, каб на яе фоне абмяркоўваць тое, што адбываецца сёння ў Беларусі. На жаль, спорт у гэтым выпадку стаў суб'ектам палітыкі, але адказнасць за гэта ляжыць на кіраўніцтве Міжнароднай федэрацыі хакея, якую ўзначальвае Рэнэ Фазэль. І за свае рашэнні ён вымушаны будзе апраўдвацца не толькі перад беларусамі, але і перад войскам хакейных заўзятараў свету», - заявіў адзін з лідараў Free Belarus Now! Мікалай Халезін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках