16 лiстапада 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запатрабавалі зняць з пасады «садыста» Яўсеева

27
У Менску запатрабавалі зняць з пасады «садыста» Яўсеева

Сваякі палітвязняў патрабуюць расследаваць факты прымянення міліцыяй сілы супраць мірных грамадзянаў.

Пра гэта гаворыцца ў іхнім звароце да генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка, прынятага на паседжанні круглага стала 23 мая ў Менску, піша БелаПАН.

Па словах грамадскай актывісткі Ганны Шапуцька, дакумент будзе перададзены ў Генеральную пракуратуру самімі сваякамі палітвязняў 24 мая.

«У апошні час грамадства скалынаюць навіны пра беспрэцэдэнтна жорсткае збіццё мірных грамадзянаў супрацоўнікамі міліцыі. Асабліва адрозніваюцца сваёй жорсткасцю, садызмам супрацоўнікі праваахоўных органаў Менска», - падкрэсліваецца ў звароце.

Сваякі палітвязняў пратэстуюць «супраць гвалтоўных дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, іх злоўжыванняў уладай, фізічных і маральных катаванняў». «Мы патрабуем расследаваць кожны выпадак ужывання сілы супраць мірных грамадзянаў і пакараць вінаватых», - падкрэсліваюць яны.

Аўтары звароту патрабуюць неадкладна вызваліць ад займанай пасады намесніка начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігара Яўсеева, «які не спраўляецца са сваімі службовымі абавязкамі, дапусціўшы, а, магчыма, і ініцыяваўшы збіццё мірных грамадзянаў сваімі супрацоўнікамі».

«Лічым, што з боку сілавых структур адбываецца правакацыя супраць мірнага грамадзянскага насельніцтва, накіраваная на падрыў канстытуцыйнага ладу, абвастрэнне грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне ва ўмовах глыбокага эканамічнага крызісу, падрыў той мінімальнай стабільнасці ў грамадстве, якая пакуль яшчэ існуе», - гаворыцца ў звароце.

Удзельнікі круглага стала таксама абмеркавалі магчымасць падачы персанальных пазоваў да супрацоўнікаў міліцыі, якія неабгрунтавана ўжывалі сілу супраць мірных грамадзянаў.

У якасці аднаго з такіх выпадкаў можна прывесці факт затрымання ў Менску 19 мая і збіцця супрацоўнікамі міліцыі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Молчана. З пераломам сківіцы і чэрапна-мазгавой траўмай ён знаходзіцца ў лякарні хуткай дапамогі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках