16 лiстапада 2024, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ заняўся газавымі катламі

17
КДБ заняўся газавымі катламі

КДБ выявіў групу камерсантаў, якія незаконна перавозілі праз мяжу газавыя катлы.

«Супрацоўнікамі КДБ выкрыты механізм супрацьпраўных паставак на тэрыторыю рэспублікі газавых катлоў італьянскай вытворчасці, якія, з парушэннем падатковага заканадаўства, ажыццяўляла адна са сталічных камерцыйных фірм», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у пятніцу ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі.

«З мэтай памяншэння сумы падаткаў на абсталяванне, якое ўвозіцца, у мытнай дэкларацыі работнікамі фірмы паказваўся прыніжаны кошт газавых катлоў, што дазваляла ў разы знізіць мытныя плацяжы», - адзначылі ў ЦІГС.

«Злачынная дзейнасць ажыццяўлялася кіраўнікамі камерцыйнай фірмы на працягу 2006-2012 гадоў. Рэальны закупачны кошт катлоў, якія ўвозіліся, складае ад 300 да 500 еўра за адзінку. Заніжэнне да 120 еўра дазваляла ў 2,5-3 разы зменшыць падатковыя плацяжы пры мытным афармленні» , - падкрэслілі ў КДБ.

«Апошняя пастаўка 420 катлоў італьянскай вытворчасці ажыццёўленая фірмай 19 мая 2012 года», удакладнілі там.

«Па выніках праверкі дзейнасці фірмы, інспекцыяй МПЗ па Менскай вобласці арыштаваныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму Br478 млн. Усталяваныя факты рэалізацыі тавараў, агульная сума выручкі якіх склала Br 1622,9 млн, без суправаджальных дакументаў», - адзначылі ў КДБ

У цяперашні час КДБ праводзіць комплекс неадкладных мерапрыемстваў, па выніках якіх будзе прынятае рашэнне аб прымяненнi мер адказнасці, у тым ліку за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках