16 лiстапада 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканыя дольшчыкі з Уручча збіраюцца пратэставаць

9

У дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня дольшчыкі з дому МЖК ва Уруччы гатовыя выйсці на мітынг.

Забудоўшчык працягвае прадаваць кватэры па 10 млн за «квадрат».

За гісторыяй будаўніцтва на вуліцы Шафарнянскай ва Уруччы Onliner.by пільна сачыў у мінулым годзе. Прытаміўшыся чакаць, калі забудоўшчык, ГА «Моладзевы жылы комплекс», выканае перад імі свае абавязальніцтвы, дольшчыкі звярнуліся ў Менгарвыканкам і Камітэт дзяржаўнага кантролю. Гэта прывяло да небывалага для сталіцы павароту. У верасні гарадскія ўлады вырашылі адабраць у МЖК, які зацягнуў будаўніцтва, зямельны ўчастак і перадаць яго «Менскбуд».

Зямлю, зрэшты, так і не забралі. На чарговай нарадзе ў мэрыі з удзелам старшыні Менгарвыканкама Мікалая Ладуцькі горад даў задні ход. Частка дольшчыкаў зняверылася ў здольнасці гарадскіх уладаў паўплываць на сітуацыю і ў выніку выйшла з будаўніцтва.

- Кожны месяц МЖК павышаў плату за «паслугі забудоўшчыка», пры гэтым калькуляцыю нам не падаваў, - распавядае былая дольшчыца Анастасія Герасімёнак. - Мы адмовіліся падпісваць дадатковыя пагадненні, дамовы з намі скасавалі ў аднабаковым парадку. Прайшло паўгады, а грошы так і не вярнулі. У мяне гэта каля 50 мільёнаў. Забудоўшчык кажа прама: «Ідзіце ў суд».

Будаўніцтва па-ранейшаму не радуе людзей сваімі тэмпамі. «Яшчэ гадоў 10 і наваселле», - горка жартуюць наведвальнікі форумаў.

Хтосьці і зусім прапануе выйсці 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей (у доме будуецца вялікая колькасць шматдзетных сем'яў), на мітынг.

- Прапаную сабрацца на мітынг 1 чэрвеня з дзецьмі, з плакатамі і лозунгамі пра МЖК, - напісала карыстальнік форуму onliner.by, зарэгістраваная пад нікам minka12. - Склікаць ўсю прэсу. Нас з дзеткамі ўсё роўна міліцыя не забярэ. Прапаную і тым, хто судзіцца, і тым, хто ўжо сышоў з МЖК. І проста ўсім жадаючым. Лісты не дзейнічаюць на іх, а вось мітынг - гэта рэальная рэч! Сама асабіста напішу велізарны плакат пра Кудрэвіча (кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна, - Аўт).

Узгадняць правядзенне такіх акцый, дарэчы, трэба загадзя. Часу ў людзей не засталося.

Забудоўшчык між тым разгарнуў актыўную рэкламную кампанію па продажы астатніх кватэр. «Спяшайцеся! Колькасць кватэр абмежаваная», - заклікаюць патэнцыйных пакупнікоў у Інтэрнэце.

- У доме № 2 ёсць «двушкі», «трошкі», - распавялі ў АН «Інфармпрагноз». - Іх няшмат. «Двушкі», напрыклад, скончыліся яшчэ ў мінулым годзе. Проста з часткай дольшчыкаў, якія не спраўляліся з аплатай, забудоўшчык скасаваў дамовы. Метр каштуе 9.940.000 рублёў. Кошт не фіксаваны, у працэсе будаўніцтва ён можа мяняцца. Першы ўнёсак парадку 350 мільёнаў на працягу 5 банкаўскіх дзён. Тэрмін здачы дома - 2 квартал 2013 года.

Рыелтары кажуць, што будучым жыхарам гарантаваная ўся неабходная інфраструктура. Побач паліклініка, недалёка «Еўраопт» і «Гіпа», шматлікія дзіцячыя сады. Таксама будзе пабудавана 2 паркінгі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках