16 лiстапада 2024, Субота, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет «За койка-месцы для ўсіх» забаранілі

3
Пікет «За койка-месцы для ўсіх» забаранілі

Аспіранту Аляксею Паўлоўскаму адмовілі ў правядзенні пікету каля Акадэміі навук.

Пікетаваннем Аляксей Паўлоўскі хацеў прыцягнуць увагу на непрадастаўленне яму месца ў інтэрнаце, перадае «Еўрарадыё».

У адказе Менскага гарвыканкама паказана, што ў заяўлены Паўлоўскім перыяд будуць праходзіць рамонтныя працы па вуліцы Акадэмічнай, у тым ліку і каля Інстытута фізіялогіі.

Нагадаем, што навуковец збіраўся праводзіць пікет ля фасада свайго інстытута 30 мая. З пачатку навучальнага года адміністрацыя Акадэміі навук не дала яму месца ў інтэрнаце і Аляксей да гэтага часу вымушаны здымаць пакой.

З-за скаргаў у Адміністрацыю Лукашэнкі і Міністэрства адукацыі Аляксея Паўлоўскага выключылі з аспірантуры, аднак праз суд яму атрымалася аднавіцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках