16 лiстапада 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова не ведае, дзе браць крэдыты

43
Ермакова не ведае, дзе браць крэдыты

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС патрабуе скарачэння крэдытавання эканомікі, а супрацоўніцтва з МВФ ускладненае палітычнымі пытаннямі.

Пры гэтым, лішніх грошай у Нацбанка няма, заявіла Надзея Ермакова журналістам, перадае «Інтэрфакс».

«Гэтае пытанне знаходзіцца больш у палітычнай плоскасці. Непасрэдна кіраўніцтва МВФ падтрымлівае пазіцыю, што з Беларуссю трэба працаваць», - сказала яна аб магчымасці прадастаўлення крэдыту з боку МВФ, растлумачыўшы, што рашэнне аб аднаўленні фінансавага супрацоўніцтва з Беларуссю прымаецца Саветам дырэктараў фонду, еўрапейскія сябры якога могуць не падтрымаць новую праграму.

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС патрабуе ад Беларусі зрабіць больш жорсткімі падыходы да крэдытавання эканомікі.

«Антыкрызісны фонд патрабуе ўзмацнення жорсткасці крэдытавання эканомікі, скараціць рост крэдытаў, каб рост крэдытнага партфеля банкаў быў меншы, чым гэта прадугледжана асноўнымі паказчыкамі развіцця краіны. Я думаю, гэта не зусім абгрунтавана», - сказала кіраўніца Нацбанка, адзначыўшы, што фонд хоча, каб былі перагледжаныя прынятыя раней законы.

Надзея Ермакова таксама выказала сумнеў, што ў бягучым і будучых гадах тэма кампенсацыі абясцэненых савецкіх укладаў будзе актуальнай.

«У душы я за кампенсацыю ўкладаў, - заявіла яна. - Але я не магу ініцыяваць такое пытанне. Я як старшыня праўлення Нацбанка павінная садзейнічаць прыняццю такіх рашэнняў, якія б адпавядалі задачы збалансавання наяўнасці грошай у эканоміцы. Сфарміраваць бюджэт з дэфіцытам, а потым думаць, дзе ўзяць грошы - ісці на знешні або ўнутраны доўг - не зусім правільна».

«Калі будзе лішак грошай, прыбыткі будуць перавышаць выдаткі - я не супраць, ініцыюйце, каб частка гэтых сродкаў была накіраваная на кампенсацыю ўкладаў», - працягнула кіраўніца Нацбанка.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках