15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Human Rights Watch патрабуе вызвалення Алега Волчака

2
Human Rights Watch патрабуе вызвалення Алега Волчака

Улады помсцяць праваабаронцу за крытыку ў свой адрас, лічыць арганізацыя.

«Беларускія ўлады павінныя неадкладна вызваліць вядомага праваабаронца Алега Волчака, які быў асуджаны па палітычна матываваным абвінавачванні ў адміністрацыйным правапарушэнні», - адзначаецца ў заяве Human Rights Watch, апублікаванай на сайце арганізацыі сёння.

«Алег Волчак, кіраўнік арганізацыі па прававой дапамозе насельніцтву, быў затрыманы 24 мая 2012 года. Судовы пераслед, падставы дзеля якога выклікаюць сумневы, з'яўляецца яскравым прыкладам таго, што беларускія ўлады робяць больш жорсткім кантроль за грамадзянскай супольнасцю, - сказаў Х'ю Уільямсан, дырэктар праграм арганізацыі для Еўропы і Цэнтральнай Азіі. - Урад павінен спыніць пераслед праваабаронцаў і дазволіць групам грамадзянскай супольнасці дзейнічаць не баючыся рэпрэсій».

Human Rights Watch раней неаднаразова падвяргала крытыцы беларускія ўлады за пераслед актывістаў апазіцыі, адвакатаў, а таксама за забарону на ўезд у краіну для замежных праваабаронцаў. Таксама, арганізацыя адзначае, што многім актывістам апазіцыі, праваабаронцам і журналістам у апошні час забаронены выезд з Беларусі пад рознымі падставамі.

«Арышт і асуджэнне Алега Волчака - гэта не больш чым дрэнна схаваныя спробы беларускіх уладаў запалохаць і прымусіць замаўчаць яшчэ аднаго нязгоднага з імі», - сказаў Уільямсан. - Выкарыстанне судоў як інструмента рэпрэсій - гэта скажэнне вяршэнства закона».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках