27 снежня 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест лістоў Васьковічу перадаюць толькі канверты

4
Замест лістоў Васьковічу перадаюць толькі канверты

Сітуацыя з лістамі ў палітвязня Яўгена Васьковіча складаная - малады чалавек атрымлівае пошту толькі ад сваякоў.

Як заўважылі сябры Яўгена, астатнія лісты не прапускаюць. Добра, калі перададуць зняволенаму канверт з імем і адрасам адпраўніка - ён тады можа ведаць, хто яму пісаў, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

З ліста Яўгена Васьковіча актывістцы «Маладога Фронту» Марыі Квіцінскай ад 12 мая: «Мінулыя твае радкі, нажаль, не ўбачыў. Аддалі толькі канверт. Нічога, усё роўна буду табе пісаць. На жаль, лісты атрымліваю толькі ад сваякоў. Пішу шмат каму, але не ведаю, ці даходзяць мае лісты».

Як заўважае Маша, адказы ад Яўгена прыходзяць вельмі рэдка - дзесьці раз на паўгады. Многія лісты яму, як бачна з адказаў, зусім не перадаюць - калі б перадавалі мінімум канверт, ён бы адказваў.

Прыведзеная вышэй цытата з вельмі кароткага ліста (на адну траціну старонкі сшытка). Яўген Васьковіч піша, што здароўе яго не турбуе, настрой добры. Распавядае, што прачытаў нядаўна кнігу Канстанціна Тарасава «Адзіны сведка Бог».

«Гэта ўсе навіны, якія могуць быць у мяне», - піша палітвязень.

Адказы яго вельмі кароткія, нейтральныя - па ўсім бачна, Яўген імкнецца пісаць так, каб турэмная цэнзура прапусціла лісты ад яго.

Сёння вярнуўся ліст з пропаведзямі, якія сябры дасылалі Яўгену Васьковічу. Гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі лісты палітвязня адміністрацыя калоніі не прапускае і вяртае з пазнакай «не положено вложение», «не положено» і г.д.

Маладафронтаўцы лічаць, такую інфармацыйную блакаду ў дачыненні да Яўгена Васьковіча катаваннямі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках