26 снежня 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка і дзеці Каваленкі правялі пікет у Віцебску (Фота)

16

Жонка палітвязня Алена з маленькай дачкой Вікай і сынам Валянцінам правялі 3 мая акцыю на пляцоўцы каля піраміды «Марка-сіці» побач з аўтобусным прыпынкам «Плошча Свабоды».

Алена з сынам разгарнулі плакат, на якім вялікімі чырвонымі літарамі было напісана «Дзецям патрэбны бацька!».

На плакаце таксама былі размешчаныя фотаздымкі Сяргея Каваленкі з дзецьмі, а таксама - дзяцей без бацькі. Пад фота надпіс:

«Сыну 7 гадоў патрэбнае бацькоўскае выхаванне! Дачцэ 10 месяцаў неабходная бацькоўская любоў».

У гэты час (каля 16 гадзін) на прыпынку грамадскага транспарту было шмат людзей. І, як ні дзіўна, ні аднаго супрацоўніка міліцыі. Людзі назіралі з зацікаўленасцю. Некаторыя падыходзілі да Алены пагаварыць.

На прыпынку нават узнікла спрэчка паміж пенсіянеркамі з нагоды таго, ці ёсць у Беларусі справядлівыя суды. Некалькі маладых людзей здымалі акцыю на мабільныя тэлефоны.

Пікет доўжыўся каля 20 хвілін, пасля чаго Алена з дзецьмі пайшла дадому, піша «Віцебскі кур'ер».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках