15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць ліставанне

1
У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць ліставанне

У сярэдзіне красавіка праваабаронца Анастасія Лойка адправіла старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» два лісты фарматам А4.

У канвертах былі паштоўкі, чыстыя канверты, маркі, а таксама крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пазней Анастасія Лойка даведалася пра тое, што яе лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў.

Паколькі забароненых для перасылкі рэчаў у лістах не было, Анастасія Лойка палічыла, што адміністрацыя калоніі самавольна абмежавала права Алеся Бяляцкага на ліставанне. Адпаведную скаргу праваабаронца накіравала ва ўпраўленне дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Копіі скаргі атрымаюць таксама пракуратура Магілёўскай вобласці і Магілёўская абласная грамадская назіральная камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

Анастасія Лойка просіць правесці праверку па факце цэнзуры карэспандэнцыі для Алеся Бяляцкага ў выпраўленчай калоніі № 2 і паведаміць ёй аб выніках гэтай праверкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках