15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс Тадзіч лідзіруе на выбарах прэзідэнта Сербіі

2
Борыс Тадзіч лідзіруе на выбарах прэзідэнта Сербіі

Дэмакрат Борыс Тадзіч, які ўзначальваў Сербію да сваёй добраахвотнай адстаўкі ў пачатку красавіка, лідзіруе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў з 24,81% галасоў.

Пра гэта паведаміла Рэспубліканская выбарчая камісія (РВК) у ноч на панядзелак.

Прэзідэнцкія выбары ў Сербіі прайшлі ў нядзелю адначасова з парламенцкімі і мясцовымі выбарамі. Першым пра лідарства Тадзіча ноччу паведаміў Бялградскі тэлеканал Б92, потым гэтыя звесткі былі пацверджаныя дадзенымі апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў (exit poll).

Галоўны супернік Тадзіча старшыня Сербскай прагрэсіўнай партыі Таміслаў Нікаліч пакуль нязначна адстае з 24,71% галасоў.

Кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Сербіі віцэ-прэм'ер і кіраўнік МУС Івіца Дачыч набірае 15,76% галасоў. Услед ідзе былы прэзідэнт Югаславіі і былы прэм'ер Сербіі Ваіслаў Каштуніца - 7,34%.

Сербскі выбаркам апублікаваў дадзеныя па выніках апрацоўкі бюлетэняў з 26% выбарчых участкаў.

Яўка склала 59,96%.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў з удзелам Тадзіча і Нікаліча пройдзе 20 мая.

Гэтыя палітыкі супернічалі на прэзідэнцкіх выбарах у 2004 і 2008 гадах. Тады абодва разы ў першым туры выйграваў Нікаліч, але ў другім туры з нязначным перавагай перамагаў Тадзіч.

Прэзідэнт Сербіі абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках