25 снежня 2024, Серада, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебск сустрэў Каваленку акцыяй салідарнасці (Фота)

5

У Віцебску ў дзень пераводу палітвязня з Менска ў Віцебск актывісты распаўсюдзілі ўлёткі «Свабоду Сяргею Каваленку».

Улёткі з партрэтамі палітвязня з'явіліся ў цэнтры горада - на дзвярах універмага, на афішных тумбах у раёне Летняга амфітэатра, каля так званага «сіняга» дома» - дома № 28 па вуліцы Леніна, а таксама ў гарадскім транспарце, паведамляе сайт незалежнай газеты «Віцебскі кур'ер».

Ва ўлётках, акрамя партрэта сябра КХП БНФ, напісана пра тое, за што актывіста трымаюць за кратамі: «Яго незаконна асудзілі на 2 гады турмы за тое, што вывесіў беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг над 40-метровай гарадской навагодняй ёлкай ў Віцебску. У знак пратэсту Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку з патрабаваннем адмяніць фальшывы палітычны прысуд». І заклік: «Беларусы, запатрабуем вызвалення нашага героя-земляка!»

Улёткі сталі з'яўляцца ў горадзе пад вечар 7 мая. У той жа дзень Сяргея Каваленку этапавалі з менскага ізалятара ў віцебскі СІЗА.

Фота «Віцебскі кур'ер»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках