28 снежня 2024, Субота, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Масква не патрабуе ад Беларусі вызвалення палітвязняў

9
Штэфан Фюле: Масква не патрабуе ад Беларусі вызвалення палітвязняў

ЕЗ зацікаўлены ў добрых стасунках з Беларуссю, але яны павінныя абапірацца на дэмакратычныя каштоўнасці.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле пракаментаваў «Радыё Свабода» адносіны паміж Беларуссю і Еўразвязам у кантэксце візіту прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў Менск.

«Некаторыя людзі думаюць, што адносіны Еўразвяза з Беларуссю і Расеяй будуюцца па прынцыпе нейкага конкурсу прыгажосці. Я на гэта так не гляджу. Добрыя адносіны паміж Беларуссю і Расеяй - у інтарэсах Бруселя, у інтарэсах усіх краін-сябраў Еўразвяза. Мы са свайго боку таксама зацікаўленыя падтрымліваць добрыя стасункі. Мы зацікаўленыя, каб беларусы маглі скарыстацца ўсім, што мы можам прапанаваць. А спіс нашых прапановаў вельмі даўгі. Мы зацікаўленыя набліжэннем Беларусі да Еўразвязу. І мы не патрабуем, каб гэты працэс адбываўся за кошт добрых адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй.

Але ёсць адна розніца паміж намі. У адносінах Масквы з Менскам, як бачна, няма папярэдніх умоваў, якія ёсць у адносінах Бруселя з Менскам. У нас ёсць такія папярэднія ўмовы, звязаныя з вызваленнем палітвязняў і павагай нашых каштоўнасцяў і прынцыпаў. Адносіны, у якія мы можам унесці свой уклад, - я тут кажу не толькі пра грошы - павінныя абапірацца на каштоўнасці і прынцыпы, якія мы падзяляем. Калі адзін бок іх не прытрымліваецца, то, на жаль, гэта мае ўплыў на ўзаемныя адносіны».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках