16 лiстапада 2024, Субота, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольненаму актывісту забаранілі правесці пікет

1
Звольненаму актывісту забаранілі правесці пікет

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 18 чэрвеня атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Касцюкевіча.

У ім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах» (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З), не дае згоды на правядзенне пікету 24 чэрвеня 2012 года ў старым парку горада. Гарвыканкам лічыць, што заяўнік парушыў арт. 6 Закона «Аб масавых мерапрыемствах». Праўда, якую канкрэтна норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў традыцыйна адмаўляецца называць, піша ПЦ «Вясна».

Рыгор Грык хацеў правесці пікет пад лозунгам «Спыніць рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і чыноўнікаў». Раней паведамлялася, што 8 чэрвеня актывіст Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленне пра тое, што з ім не будзе працягнуты кантракт 30 чэрвеня. Сам Рыгор Грык лічыць, што яго звальняюць з працы на Баранавіцкім аўтаагрыгатным заводзе за актыўную грамадзянскую пазіцыю і абарону правоў простых працаўнікоў і грамадзянаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках