16 лiстапада 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі МЗС занепакоены арыштам Пачобута

4
Польскі МЗС занепакоены арыштам Пачобута

Афіцыйная Варшава сур'ёзна занепакоеная чарговым затрыманнем гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі, перадае БелаПАН са спасылкай на выданне Gazeta Wyborcza.

Паводле яго, консульства Польшчы ў Гродне і амбасада ў Менску ўважліва сочаць за развіццём падзей, але поўная яснасць з'явіцца раніцай, бо зараз ужо позні час.

«Гэта чарговы доказ таго, што ў Беларусі па-ранейшаму вельмі дрэннае становішча з правамі чалавека, у тым ліку з правамі актывістаў польскай меншасці», - заявіў Басацкі.

Пачобут, які з'яўляецца старшынём галоўнай рады нефармальнай Саюза палякаў у Беларусі, быў затрыманы 21 чэрвеня каля 16 гадзін у сябе дома ў Гродне ў прысутнасці сям'і.

Як паведаміла ягоная жонка Аксана, журналіст працаваў дома над чарговым артыкулам, калі з'явіліся супрацоўнікі пракуратуры, міліцыі і Следчага камітэта. У хаце быў праведзены ператрус, потым Пачобута павезлі ў пракуратуру, а адтуль даставілі ў СІЗА. У дачыненні да яго распачатая справа па ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта, здзейснены асобай, раней судзімай за паклёп ці абразу), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. Падставай для крымінальнага пераследу, па словах Аксаны Пачобут, сталі артыкула журналіста на сайтах «Хартыя'97» і «Беларускі партызан» аб вынясенні смяротных прысудаў Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках