16 лiстапада 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі застануцца толькі 25% акцый МАЗа

18
У Беларусі застануцца толькі 25% акцый МАЗа

Беларусь мае намер унесці ў холдынг «Расбелаўта» 75% акцый МАЗа мінус адна акцыя.

Аб гэтым паведаміў у Менску 22 чэрвеня журналістам першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, перадае БелаПАН.

Ён нагадаў, што была доўгая дыскусія з нагоды рынкавага кошту МАЗа. У выніку беларускае прадпрыемства ацэненае ў 1,1 млрд. даляраў. «І ўдзельнікі працэсу прызналі ацэнку справядлівай», - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Рынкавы кошт расейскага КамАЗа склаў 1,6 млрд. даляраў.

Сямашка падкрэсліў, што холдынгу «Растэхналогіі» належыць 49,9% акцый Камаза. Разам з тым МАЗ на 100% належыць дзяржаве. Аднак першапачаткова аб'яднанне актываў у межах холдынгу «Расбелаўта» меркавалася ажыццявіць на парытэтнай аснове.

«Як паказалі разлікі, калі КамАЗ ўнясе 49,9% акцый, якія належаць дзяржаве, то МАЗу трэба ўносіць 75%, - сказаў першы віцэ-прэм'ер. - Але каб у нас быў уплыў на гэтыя працэсы, мы хочам 25% плюс адна акцыя пакінуць у Беларусі, а 75% мінус адна акцыя аддаць у холдынг. Тым самым мы дасягнем парытэтнасці бакоў. І тады рашэнні будуць прымацца кансэнсусам. І ніхто з удзельнікаў холдынгу не адчуе сябе ушчэмленым».

Сямашка падкрэсліў, што менавіта такая прапанова была зробленая расейскаму боку і на яе атрыманы станоўчы адказ. Такую схему аб'яднання ўхваліў і прэзідэнт Беларусі. «Значыць, думаю, холдынг будзе створаны на такіх умовах», - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках