16 лiстапада 2024, Субота, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС ізноў дзівіцца

12
МЗС ізноў дзівіцца

МЗС Беларусі прапанаваў польскаму боку не аказваць ціску на беларускую сістэму юстыцыі ў сувязі з затрыманнем журналіста Анджэя Пачобута.

«У сувязі з шэрагам заяў польскіх афіцыйных асоб, якія прагучалі ў апошні час, у першую чаргу хацелася б нагадаць, што А.Пачобут з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, жыве і працуе ў нашай краіне, і, як любы іншы беларускі грамадзянін, знаходзіцца ў прававым асяроддзі, якое вызначаецца беларускім заканадаўствам», - гаворыцца ў каментары МЗС Беларусі, які паступіў у агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак.

«Выклікае здзіўленне лексіка, якая выкарыстоўваецца афіцыйнымі прадстаўнікамі Рэспублікі Польшча, якія адкрыта кажуць аб аказанні «ціску» на беларускі бок у сувязі з затрыманнем А.Пачобута і заклікаюць да гэтага ўвесь ЕЗ», - заявілі ў МЗС.

«Паводле логікі польскага боку, тое, што А.Пачобут называе сябе журналістам, мае польскую нацыянальнасць, ды да таго ж «прызначаны» Варшавай старшынём галоўнага савета Саюза палякаў на Беларусі, якім на самой справе з'яўляецца зусім іншы чалавек, робіць А.Пачобута «недатыкальным», - адзначылі ў МЗС.

«У Беларусі ўсе грамадзяне, незалежна ад іх прафесійнай дзейнасці і нацыянальнай прыналежнасці, роўныя перад законам», - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.

«Замест спроб аказання ціску на беларускую сістэму юстыцыі, іх замежным ініцыятарам варта было б успомніць аб гэтак часта дэклараваным нашымі еўрапейскімі партнёрамі прынцыпе вяршэнства закона, які ў выпадку з Беларуссю ўсё часцей спрабуюць падмяніць палітычнай мэтазгоднасцю», - адзначылі ў МЗС.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, журналіст полькай газеты «Газета Выборча"»Анджэй Пачобут быў затрыманы на мінулым тыдні ў Гродне, у дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа нібыта за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках