16 лiстапада 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз палякаў патрабуе вызваліць Анджэя Пачобута

2
Саюз палякаў патрабуе вызваліць Анджэя Пачобута

На паседжанні 25 чэрвеня сябры праўлення прагаласавалі за зварот да ўладаў з патрабаваннем вызваліць журналіста і спыніць пераслед у дачыненні да яго.

Па словах старшыні непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжалікі Арэхва, сябры арганізацыі ў сваім пасланні звяртаюцца і да міжнароднай супольнасці з просьбай аказаць уплыў на кіраўніцтва Беларусі, каб вызваліць Анджэя Пачобута з турмы, перадае «Радыё Свабода».

Як паведамляў сайт charter97.org, Анджэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня ў ягонай кватэры, супраць яго завялі крымінальную справу і абвінавачваюць па крымінальным артыкуле 367, частка 2 - «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным, альбо ў творы, які дэманструецца публічна, альбо ў СМІ, здзейснены асобай, якая раней была судзімая за паклёп ці абразу».

Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

5 ліпеня 2011 года Ленінскі суд Гродна вынес рашэнне, згодна з якім Пачобут быў апраўданы па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках