16 лiстапада 2024, Субота, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New Eastern Europe: Пачобут не павінен стаць таварам для гандлю з дыктатарам

7
New Eastern Europe: Пачобут не павінен стаць таварам для гандлю з дыктатарам

Нельга дазваляць Лукашэнку шантажаваць як беларускіх журналістаў, так і Захад.

Анджэй Пачобут, беларускі паляк, журналіст і намеснік старшыні Саюза палякаў, быў арыштаваны 21 чэрвеня 2012 года ў сваім дома ў Гродне. Яго абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, піша часопіс New Eastern Europe (пераклад - charter97.org).

Гэта не першы выпадак, калі ён быў абвінавачаны ў падобным. Такое ж «злачынства» інкрымінавалася журналісту щвесну мінулага года. Зараз становіцца зразумела, што гісторыя ў выпадку са справай Пачобута паўтараецца.

На гэты раз падзеі развіваліся з хуткасцю святла. У дом увайшлі два міліцыянты і чатыры чалавеки ў цывильным адзенни. Яны канфіскавалі кампутар журналіста і сказалі, што забіраюць яго самога на допыт. Прадчуваючы, што з гэтага допыту ён вернецца не хутка, Пачобут узяў з сабой некаторыя асабістыя рэчы. Ягоная жонка прызналася, што чакала арышту мужа. Тым не менш, яна выказала надзею, што зараз працэс пройдзе хутчэй, чым у мінулы раз.

Анджэю Пачобуту пагражае чатыры гады пазбаўлення волі. Андрэй Бастунец, намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў, асцерагаецца, што зараз Пачобут можа ў канчатковым выніку апынуцца за кратамі.

Навіна пра арышт вядомага журналіста распаўсюдзілася хутчэй і шырэй, чым у мінулы раз. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск афіцыйна заявіў, што польская дзяржава прымае тэрміновыя меры для вызвалення журналіста. Таксама ён паабяцаў зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб Лукашэнка нарэшце адчуў еўрапейскі ціск.

«Нашыя дыпламаты ў Менску і Гродне атрымалі адпаведныя ўказанні ад Міністэрства замежных спраў», - сказаў Туск.

Заклапочанасць з нагоды арышту Пачобута выказала Кэтрын Эштан. Амбасадару Беларусі ў Польшчы была ўручаная нота пратэсту. Наколькі эфектыўныя гэтыя меры - мы ўбачым. Магчыма, нават зусім хутка.

У нас пакуль няма інфармацыі ад самога Пачобута. Тым не менш, з ягонага папярэдняга досведу можна сказаць, што Анджэй - моцны чалавек, якога нялёгка зламаць. Увесну 2011 года ён напісаў з турмы: «У мяне няма ілюзій з нагоды намераў уладаў. Пасадзіўшы мяне ў турму яны хочуць прымусіць мяне «задумацца», што ў іхнім разуменні значыць - здрадзіць уласным ідэалам, здацца».

Тады пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў прапаноўваў Пачобуту напісаць ліст Лукашэнку і папрасіць прабачэння ў яго. «Але я нічога дрэннага не зрабіў. Я проста раблю сваю працу і крытычна аналізую тое, што адбываецца ў Беларусі. Некаму ў Мінску гэта не падабаецца, таму я зараз у турме», - кажа Пачобут.

Ён таксама раней заклікаў іншых беларускіх журналістаў не паддавацца шантажу з боку палітычнай сістэмы Лукашэнкі. Нельга дазваляць рэжыму выкарыстоўваць сябе ў якасці разменнай манеты ў гандлі з Захадам.

Сцены гарадзенскай турмы не зламалі партызан падчас Другой сусветнай. «Яны не зламаюць і мяне», - упэўнены Пачобут.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках