26 снежня 2024, Чацвер, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабраўся на «выбары» - чакай падатковую

12
Сабраўся на «выбары» - чакай падатковую

Пасля таго, як Глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч заявіў аб жаданні балатавацца ў «парламент», на фірму, дзе ён з'яўляецца заснавальнікам, прыйшла з пазапланавай праверкай падатковая.

Праверка падаткавікоў павінная праходзіць не раней за верасень - калі фірме «Прэфект-інфо» споўнілася б тры гады. Але яны з'явіліся зараз, ды яшчэ падаслалі падстаўных асоб - каб «злавіць» на нейкіх фінансавых парушэннях, кажа Яраслаў Берніковіч.

Пра тое, што падатковая інспекцыя актывізавалася невыпадкова, яму распавялі самі супрацоўнікі, піша ПЦ «Вясна».

«У прыватных гутарках падаткавікі прызнаваліся, што маюць загад з Менска. Больш за тое: у Глыбокае прыязджалі супрацоўнікі менскага КДБ, казалі тут з рознымі структурамі. Не магу выключаць, што менавіта па гэтай прычыне пачалі адмаўляцца ад супрацоўніцтва нашыя сталыя кліенты-рэкламадаўцы», - кажа Берніковіч.

Страта кліентаў і рэкламы немінуча адаб'ецца на фінансавым становішчы рэгіянальнай газеты «Прэфект-інфа», якую выпускае фірма Яраслава Берніковіча. Але ён кажа, што ад свайго намеру балатавацца не адмовіцца.

Берніковіч - актывіст Партыі БНФ, руху «За Свабоду» і кампаніі «Гавары праўду». У «парламент» ён збіраецца балатавацца ўжо ў трэці раз, акрамя гэтага, ён удзельнічаў і ў «выбарах» у мясцовыя саветы, а таксама кіраваў рэгіянальнымі штабамі Сямёна Домаша, Аляксандра Мілінкевіча і Уладзіміра Някляева у часы прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках