16 лiстапада 2024, Субота, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт абароны журналістаў: Беларускія ўлады помсцяць за праўду

5
Камітэт абароны журналістаў: Беларускія ўлады помсцяць за праўду

Беларускія ўлады павінныя спыніць пераследваць журналістаў за крытыку ў свой адрас.

Неабходна неадкладна вызваліць Анджэя Пачобута і Паўла Свярдлова і расследаваць пагрозы ў адрас Ірыны Халіп. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара міжнароднай арганізацыі Камітэт абароны журналістаў Роберт Махоні.

Анджэй Пачобут быў зняволены ў турму па абвінавачванні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку ў артыкуле з крытыкай палітыкі адміністрацыі, нагадвае сайт Камітэта (пераклад - charter97.org). Яму пагражае да пяці гадоў турмы.

Паўла Свярдлова затрымалі ля пад'езда ягонага дома, калі ён ішоў на працу. Ягоныя калегі лічаць, што ён быў арыштаваны з-за рэпартажу аб адсутнасці сістэмы бяспекі ў менскім метро, дзе ў мінулым годзе быў здзейснены тэракт. Затрыманне Паўла Свярдлова магло стаць помстай за праўдзівае асвятленне гэтай праблемы.

«Беларускія ўлады ўжо не абмяжоўваюцца арыштам журналістаў за напісаныя імі артыкулы, зараз іх затрымліваюць нават за тое, што яны кажуць. Абвінавачванні ў нецэнзурнай лаянцы на адрас незалежнага журналіста відавочна надуманыя. Павел Свярдлоў павінен быць неадкладна вызвалены», - сказаў Роберт Махоні.

Ён таксама раней заклікаў беларускія ўлады спыніць выкарыстоўваць крымінальны пераслед за паклёп у якасці інструмента, каб прымусіць замаўчаць журналістаў, якія іх крытыкуюць.

Камітэт таксама звяртае ўвагу на пагрозы на адрас журналістаў. Карэспандэнтка расейскай «Новой газеты» Ірына Халіп нядаўна атрымала па пошце пакет з адрэзанай курынай галавой. Яна ўпэўненая, што такім чынам ёй пагражаюць за прафесійную дзейнасць. Ірыне Халіп забаронены выезд з Беларусі, таму што цяпер яна адбывае трохгадовы ўмоўны тэрмін. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года журналістка правяла ў турме КДБ паўтара месяцаы

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках