16 лiстапада 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: «Лукашэнка аказаў Януковічу дрэнную паслугу»

40
Портнікаў: «Лукашэнка аказаў Януковічу дрэнную паслугу»

«Калі Лукашэнка на фінале будзе сядзець у ложы, то еўрапейскія кіраўнікі будуць шукаць месца сярод гледачоў», - лічыць журналіст.

Аляксандр Лукашэнка наведае фінал Чэмпіянату Еўропы па футболе, які адбудзецца 1 ліпеня ў Кіеве. Гэты факт каментуе з Кіева аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Портнікаў.

- Мне падаецца, што сам факт прыезду беларускага кіраўніка ў Кіеў ставіць пад сумнеў нават тэарэтычныя магчымасці таго, што побач з Віктарам Януковічам на фінале Чэмпіянату Еўропы будуць прысутнічаць еўрапейскія кіраўнікі. Бо, як вядома, яны апошнія гады робяць усё магчымае, каб з Лукашэнкам не сустракацца і рукі яму не падаваць.

Калі Лукашэнка вырашыў па ўласнай ініцыятыве прыехаць у Кіеў, то ён такім чынам аказаў дрэнную паслугу Віктару Януковічу. Ён пазбавіў украінскага прэзідэнта нават тэарэтычнай магчымасці манёўру. Калі еўрапейскія лідары прыбудуць на фінал, то ім прыйдзецца шукаць сабе месца сярод гледачоў, а не ў афіцыйнай ложы, дзе сядзіць Лукашэнка.

- Ці значыць гэта, што словы Лукашэнкі аб «вашывасці» ўкраінскага кіраўніцтва ў Кіеве ўжо забытыя?

- Наконт таго, ці памірыўся Лукашэнкі з Януковічам... Мы памятаем, як беларускі кіраўнік выступаў з абразлівымі заявамі на адрас Уладзіміра Пуціна ці іншых расейскіх кіраўнікоў. Але адразу забіраў свае словы назад, як толькі трэба было прыняць ад Масквы новую порцыю фінансавай падтрымкі. Зараз ён вырашыў узяць назад словы пра ўкраінскае кіраўніцтве. Не думаю, што тут ёсць нешта новае ў ягонай дзейнасці.

- Чаму? Нешта яму трэба зараз ад Украіны?

- Перш за ўсё - легітымізацыя, паколькі не так шмат кіраўнікоў дзяржаў, якія гатовыя сустракацца з ім і паціскаць яму руку. Акрамя таго, у Менска і Кіева ёсць агульныя задачы - абмежаваць расейскі ўплыў на ўласныя прадпрыемствы, заблакаваць магчымасць пакупкі расейскімі алігархамі беларускай і ўкраінскай эканомікі. Тут Лукашэнка і Януковіч дзейнічаюць згодна з правілу з амерыканскіх вестэрнаў - «Тэхас могуць рабаваць тэхасцы».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках