16 лiстапада 2024, Субота, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянераў гоняць на суботнік

30
Пенсіянераў гоняць на суботнік

У ЖЭСах бракуе дворнікаў, жадаючых мясці вуліцы і прыбіраць пад’езды за паўтара-два мільёны на месяц.

Вясновыя суботнікі даўно адгрымелі па ўсёй краіне і паспелі забыцца. Аднак камунальныя  cлужбы не супраць ізноў заклікаць менчукоў да навядзення парадку ў дварах. З ініцыятывай выступіла Менская гарадская жыллёвая гаспадарка: жыхароў горада просяць знайсці час і пасільна дапамагчы ва ўпарадкаванні дваравых тэрыторый 30 чэрвеня, паведамляе «Менск-Навіны». Паколькі будучая субота будзе працоўнай, асаблівыя надзеі ўскладаюцца на пенсіянераў.

- Мы прапануем жыхарам самім вызначыць, што яны хацелі б зрабіць: памыць вокны ў пад’ездзе, пафарбаваць зэдлі ці пасадзіць кветкі на дваровай тэрыторыі, - цытуе інфармагенцтва начальніка аддзела па ўпарадкаванасці, санітарным забеспячэнні жыллёвага фонду і працы з насельніцтвам МГЖГ Маргарыту Язінскую. – Супрацоўнікі ЖЭС дапамогуць усё арганізаваць, калі запатрабуецца, падвязуць зямлі для кветнікаў, і самі будуць працаваць па сваіх напрамках. Спраў хапае: завяршаецца другі пакос травы, вядзецца рамонт дваровых праездаў, газонаў і іншыя працы па ўпарадкаванні. Любую дамапогу будзем толькі вітаць.

Як кажуць чыноўнікі, суботнікі ў Беларусі – даўняя традыцыя, якой павіннае прытрымлівацца і маладое пакаленне (старшыня Менгарвыканкама неаднакратна падкрэсліваў, што ў навядзенні парадку студэнты павінныя прымаць больш актыўны ўдзел). З іншага боку, імкненне вывесці людзей на вуліцы прадыктаванае і іншымі фактарамі: у ЖЭСах бракуе дворнікаў, жадаючых месці вуліцы і прыбіраць у пад’ездах за паўтара-два мільёны на месяц.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках