16 лiстапада 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Вярхоўнай Рады: Лукашэнка паводзіцца як дурань

48
Дэпутаты Вярхоўнай Рады: Лукашэнка паводзіцца як дурань

Украінскія палітыкі лічаць прысутнасць Лукашэнкі на ЧЕ па футболе недарэчнай.

Намеснік старшыні камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях знешняй палітыкі Тарас Чарнавіл прыгадвае, што кіраўнік Беларусі да гэтага часу не выбачыўся перад уладамі Украіны за абразлівае абвінавачванне ў «вашывасці»:

«Гэта ўвогуле дзіўныя паводзіны Лукашэнкі, я б нават сказаў, паводзіны абсалютна благія, і асабіста я гэтага проста не разумею. Я хоць крытыкую нашыя ўлады, але што можна абмяркоўваць з такім чалавекам? Вядома, на кожныя, мякка кажучы, не самыя мудрыя заявы, напэўна, рэагаваць сэнсу няма. Калі б у нас былі нейкія сур'ёзныя надзеі на тое, што ў Беларусі пры цяперашнім кіраўніцтве пройдуць кардынальныя змены, што будзе выбудоўвацца на самой справе дэмакратычнае грамадства і гэтак далей, то ў такім выпадку можна было б чагосьці патрабаваць, рабіць жорсткія заявы , пэўным чынам на гэта рэагаваць. Як мне падаецца, ні ў каго залішніх спадзяванняў на гэты конт няма. Але тады і не трэба, каб Лукашэнка лішні раз тут маячыць», - заявіў дэпутат «Радыё Свабода».

Нагадаем, пра тое, што прэзідэнт Украіны запрасіў Аляксандра Лукашэнку на фінал Еўра-2012, паведаміў учора амбасадар Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках