15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы таксама ігнаруюць «выбары»

5
Праваабаронцы таксама ігнаруюць «выбары»

Няўрадавая арганізацыя «Цэнтр прававой трансфармацыі» з Менска заявіла, што будзе ігнараваць кампанію па выбарах у палату прадстаўнікоў.

Кіраўніца цэнтра Алена Танкачова назвала гэтыя выбары «бессэнсоўным хаосам».

Тым часам як праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінскі камітэт абвясцілі кампанію «Праваабаронцы за вольныя выбары», у межах якой будуць сістэмна сачыць за выбарчай кампаніяй на ўсіх яе этапах і рыхтаваць справаздачы, кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова заявіла аб супрацьлеглай пазіцыі:

«Мы не будзем рабіць нічога адмысловага дзеля гэтай выбарчай кампаніі, таму што не лічым яе эфектыўнай. Мы працягнем займацца пытаннямі свабоды сходаў і асацыяцый і фіксаваць парушэнні, якія, як правіла, узрастаюць у перыяд электаральных кампаній адносна палітычных праў і свабод, а таксама працягнем працу па маніторынгу судоў у выпадку, калі якія-небудзь грамадзянскія актывісты трапяць пад пераслед з боку праваахоўных органаў».

Алена Танкачова не хоча называць такую пазіцыю байкотам: «Палітычны водападзел паміж байкотам і ўдзелам мне здаецца смяшным, наіўным і шкодным. Мы не байкатуем, мы робім сваю працу і не адцягваем увагі на гэты бессэнсоўны хаос».

Намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Сцефановіч лічыць рознагалоссі сярод праваабаронцаў у пытанні маніторынгу «выбараў» нармальнай з’явай. А сваю пазіцыю тлумачыць паслядоўнасцю, бо «Вясна» назірала за ўсімі выбарчымі кампаніямі апошняга часу, якія адбываліся ў Беларусі.

«Мы не прымаем удзел у выбарах, мы назіраем за працэсам, які адбывваецца ў краіне, які завецца «выбарамі» і будзе адбывацца незалежна ад таго, будзе ў іх хто-небудзь прымаць удзел ці не. Калі мы хочам ацаніць, што гэта такое, наколькі гэта было справядлівым, то за гэтым трэба назіраць. Мы ў любым выпадку будзем назіраць, незалежна ад таго, будзе байкот «выбараў» ці не. Тут яшчэ вельмі важна і тое, наколькі вольна маглі агітаваць за байкот тыя суб’екты, якія яго абвясцілі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках