16 лiстапада 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Рада: Захад павінен адрэагаваць на адсутнасць перамен у Беларусі

4
Паўночная Рада: Захад павінен адрэагаваць на адсутнасць перамен у Беларусі

Прэзідэнт Паўночнай рады падтрымаў патрабаванні аб вызваленні беларускіх палітвязняў.

«Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні выбараў, правядзенне якіх запланаванае ў верасні гэтага года, патрабуе рэакцыі з боку навакольных краін. У прыватнасці гэта датычыцца заявы ЦВК аб тым, што заканадаўства аб выбарах не падлягае змяненню. Дэмакратычныя суседзі Беларусі, у тым ліку паўночныя краіны, патрабуюць забеспячэння вольнага выказвання меркаванняў і павагі правоў чалавека падчас выбарчай кампаніі, а таксама адкрытага і сумленнага правядзення выбараў», - заявіў прэзідэнт Паўночнай рады Кімо Сасі.

У заяве, апублікаванай на сайце Паўночнай рады (пераклад - charter97.org), падкрэсліваецца патрабаванне, агучанае раней ПАРЕ, пра тое, што ўлады краіны павінныя забяспечыць усе магчымасці дэмакратычнага правядзення кампаніі, спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных вязняў.

«Адкрытасць уладаў у адносінах да апазіцыі магла б стаць добрым паказчыкам дэмакратычных перамен у краіне», - сказаў прэзідэнт Паўночнай рады. Кімо Сасі падкрэсліў, што кіраўніцтва Беларусі павіннае спыніць параўноўваць сваіх крытыкаў з тэрарыстамі і пачаць падрыхтоўку да правядзення адкрытых і законных выбараў.

Паўночная рада таксама падтрымала патрабаванне аб вольным допуску ў Беларусь назіральнікаў ад міжнародных арганізацый.

Паўночная рада - арганізацыя для каардынацыі супрацоўніцтва паміж парламентамі і ўрадамі краін Паўночнай Еўропы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках