15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАГАТЭ ацэніць праект беларускай АЭС

4
МАГАТЭ ацэніць праект беларускай АЭС

У Беларусі пачала сваю працу місія МАГАТЭ.

Місія правядзе комплексную ацэнку нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі, паведамляе Міністэрства энергетыкі Беларусі

Паведамляецца, што ў місіі МАГАТЭ удзельнічаюць 14 экспертаў з розных краін свету. У ходзе сваёй працы спецыялісты-атамшчыкі сумесна з беларускімі калегамі разгледзяць шэраг пытанняў па гатовасці Беларусі да будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пры гэтым праца будзе будавацца строга ў межах рэкамендацый, распрацаваных МАГАТЭ спецыяльна дзеля краін, якія ўпершыню будуюць АЭС на сваёй тэрыторыі.

У цэлым эксперты ацэняць 19 асноўных напрамкаў стварэння і развіцця інфраструктуры, у тым ліку пытанні, якія тычацца ядзернай бяспекі, фарміравання профільнай нарматыўна-прававой базы, выбару пляцоўкі для будаўніцтва АЭС, аховы навакольнага асяроддзя, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і інш. Паводле плану, місія МАГАТЭ будзе працаваць да 30 чэрвеня бягучага года, і па яе выніках будуць дадзеныя экспертныя рэкамендацыі па давядзенні гатовасці нацыянальнай ядзернай інфраструктуры да прынятага міжнароднага ўзроўню.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках