16 лiстапада 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камароўскі не адменіць прыезд на Еўра-2012 з-за Лукашэнкі

25
Камароўскі не адменіць прыезд на Еўра-2012 з-за Лукашэнкі

Заўтра, 1 ліпеня, прэзідэнт Віктар Януковіч правядзе сустрэчу са сваім польскім калегам Браніславам Камароўскім.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Такім чынам, прэзідэнт Польшчы наведае фінальны матч Еўра-2012.

Напярэдадні праваабарончыя арганізацыі Украіны заклікалі сусветных палітыкаў байкатаваць фінал чэмпіянату з-за таго, што туды прыедзе беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу прэс-сакратар кіраўніка польскай дзяржавы Ганна Тшаска-Вячорак паведаміла, што Камароўскі, як лідар Польшчы, якая таксама прымае чэмпіянат, павінен развітацца з гасцямі Еўра-2012.

«Цяжка чакаць, што гаспадар, а Польшча з'яўляецца суарганізатарам турніру, не будзе вітаць і развітвацца з гасцямі», - сказала яна, дадаўшы, што не мае інфармацыі пра тое, ці будзе Камароўскі прысутнічаць у адной ложы з Лукашэнкам. «Рассаджваць гасцей - справа УЕФА», - падкрэсліла прэс-сакратар.

Яшчэ тры дні таму паведамлялася, што Камароўскі правядзе сустрэчу з Януковічам перад фінальным матчам, на якой мае намер адзначыць паспяховае правядзенне Польшчай і Украінай ЧЕ-2012. Ён таксама правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі ўкраінскай апазіцыі ў польскай амбасадзе ў Кіеве.

На фінал Еўра-2012 плануюць прыехаць прэм'ер Іспаніі Марыана Рахой Брэй, прэм'ер Італіі Марыё Монці, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і шэраг іншых палітыкаў.

Фінал Еўра-2012 адбудзецца 1 ліпеня на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». За першае месца пазмагаюцца зборныя Італіі і Іспаніі. Фінальнае спаборніцтва пачнецца ў 21:45. Яго будзе абслугоўваць партугальскі арбітр Педра Праэнса.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках