16 лiстапада 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэя Пачобута вызвалілі пад падпіску (Фота)

64
Анджэя Пачобута вызвалілі пад падпіску (Фота)

Журналіста Анджэя Пачобута вызвалілі з гродзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе.

«Да мяне прыйшлі ў камеру і сказалі збіраць рэчы. Я думаў, што будуць пераводзіць у іншую камеру, але мяне проста вывелі за турэмную браму», - паведаміў «Радыё Свабода» Анджэй Пачобут.

- Ці прад'явілі вам афіцыйнае абвінавачванне?

  - Так, мне прад'явілі абвінавачванне - 367 артыкул, частка 2 - «паклёп на прэзідэнта». Прад'явілі сёння недзе а 12-й гадзіе ў прысутнасці майго адваката.

- Якія могуць быць далейшыя следчыя дзеянні? Яны будуць выклікаць вас на допыты?

  - Пра гэта лепш спытаць у следчых. Мае дзеянні наступныя - у дадзены момант я выйшаў з турмы, і вельмі задаволены, што гляджу на турму з іншага боку. Я вяртаюся дадому. Я разумею, што ў іх на мэце было запалохаць меня. Але я не баюся.

- Чым бы вы растлумачылі тое, што вас выпусцілі пад падпіску?

  - Цяжка адразу растлумачыць. Магчыма, гэта вынік нейкага ціску. Альбо першапачаткова ўлады ведалі, што мяне не будуць «закрываць» да суду. Тут занадта шмат невядомага ў гэтай справе. Магчыма, я б больш мог сказаць, калі б я размаўляў са следчымі. Але я адмовіўся даваць любыя паказанні, супрацоўнічаць са следствам. Таму я не шмат ведаю, акрамя таго, што напісана ў пастановах.

Анджэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і абвінавачваюць па крымінальным артыкуле 367, частка 2 - «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які змяшчаецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным творы, або ў творы, які дэманструецца публічна, альбо ў СМІ, здзейснены асобай, якая раней была судзімай за паклёп ці абразу».

Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са следствам. Сёння, 30 чэрвеня, сканчаўся 10-дзённы тэрмін ягонага затрымання, і яму павінныя былі прад'явіць абвінавачванне.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках