16 лiстапада 2024, Субота, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнаму прафсаюзу на «Граніце» зноў адмовілі ў памяшканні

1
Незалежнаму прафсаюзу на «Граніце» зноў адмовілі ў памяшканні

Актывістам Беларускага незалежнага прафсаюза па-ранейшаму не даюць памяшканне на РУВП «Граніт».

Аб гэтым сёння «Радыё Свабода» паведаміў звольнены кіраўнік аддзялення Алег Стахаевіч.

«На выходных атрымаў ліст за подпісам выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара «Граніту». Гэта ягоны адказ «дэпутату» «палаты прадстаўнікоў» Ларысе Вершаловіч. Раней мы звярталіся да яе, каб яна дапамагла незалежнаму прафсаюзу атрымаць памяшканне на прадпрыемстве.

Гэта - чарговая адпіска. Ніхто не хоча ісці нам насустрач. Тут шмат наліта вады - на поўныя дзве старонкі. Асабліва «спадабаўся» мне адзін абзац:

«Хачу звярнуць Вашую ўвагу на тое, што з улікам норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 22.041992 года «Аб прафесійных саюзах» наймальнік прадстаўляе ў карыстанне неабходнае для дзейнасці абсталяванне, памяшканні, транспартныя сродкі і сродкі сувязі ў адпаведнасці з дамовай (пагадненнем) толькі прафсаюзам , якія дзейнічаюць у арганізацыі».

Сэнс тут такі - вось у нас афіцыйныя прафсаюзы дзейнічаюць. А вы нібыта не дзейнічаеце».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках