16 лiстапада 2024, Субота, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя адмаўляецца ахоўваць пікет супраць рэпрэсій

3
Міліцыя адмаўляецца ахоўваць пікет супраць рэпрэсій

Грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў чарговую заяву ў гарвыканкам аб правядзенні ў Баранавічах пікета «Спыніць рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і чыноўнікаў».

Ён ужо заключыў адпаведныя дамовы са спецаўтабазай на вываз смецця пасля мерапрыемства і з гарпаліклінікай па медыцынскім абслугоўванні ўдзельнікаў пікету. Аднак Рыгор Грык не можа заключыць дамову з гарадскім аддзелам міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас правядзення масавага мерапрыемства. Намеснік начальніка аддзела ГАУС падпалкоўнік Трафімаў А.А. адмовіўся заключыць такую дамову. Ён пісьмова паведаміў грамадскаму актывісту, што калі гарвыканкам дазволіць правядзенне пікету, тады, маўляў, і заключым дамову па ахове грамадскага парадку, піша ПЦ «Вясна».

- Згодна з рашэннем гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года № 1497, копіі дамоваў з міліцыяй, спецаўтабазай і гарпаліклінікай арганізатар пікету павінен прадставіць у гарвыканкам адначасова з заявай. А вось ці дазволіць гарвыканкам правесці пікет без дамовы з міліцыяй - гэта пытанне, на якое адкажа час, - адзначыў Рыгор Грык.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках