28 снежня 2024, Субота, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маладыя дэмакраты»: Мы верым у НЛА (Фота)

1
«Маладыя дэмакраты»: Мы верым у НЛА (Фота)

4 чэрвеня актывісты моладзевага крыла АГП «Маладыя Дэмакраты» распаўсюдзілі ў Брэсце ўлёткі, прысвечаныя восеньскім «парламенцкім выбарам».

Пасля заявы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб тым, што «ў камісіі на гэтых выбарах пройдуць нармальныя, добрыя, годныя людзі, якія сябе добра зарэкамендавалі падчас апошніх выбараў» і «ў мяне не паднімецца рука загадаць хоць камусьці ўключыць у склад камісій чалавека, які піў кроў выбарчай камісіі на папярэдніх выбарах», мець ілюзіі з нагоды будучай кампаніі не даводзіцца, піша ucpb.org.

«Маладыя Дэмакраты» надрукавалі і распаўсюдзілі ўлёткі са словамі: «Мы верым у НЛА, вампіраў, дзеда Мароза і выбары 2012». Гэтай акцыяй арганізатары нагадалі гараджанам, што іх чарговы раз падманваюць, ствараючы бачнасць дэмакратыі ў выбарных працэсаў, гуляючы перад захадам, у надзеі атрымліваць усе новыя крэдыты, весці свой бізнес за мяжой, не перастаючы расстаўляць на ключавыя кіраўніцкія пасады сваіх людзей.

Як пракаментаваў сітуацыю старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, «па выніках кампаніі «За справядлівыя выбары 2010» у Брэсце на тых участках, дзе знаходзіліся нашыя назіральнікі, у большасці выпадкаў фіксаваліся шматлікія парушэнні. Камісіі не дапускалі назіральнікаў да падліку галасоў, не даючы ім магчымасць нават убачыць, як праходзіць падлік. Камісіі адмаўляліся даць дадзеныя аб тым, колькі выбаршчыкаў на ўчастку, якая колькасць бюлетэняў, колькі людзей прагаласавалі датэрмінова. У камісіях не разглядаліся заўвагі і заявы ад незалежных назіральнікаў. Ці не зацвярджаліся вынікі галасавання згодна з артыкулам 55 выбарчага Кодэксу РБ. І ўсё гэта ажыццяўлялі «нармальныя, добрыя, годныя людзі». Тыя самыя, пра якіх і казала кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына. Такім чынам, становіцца відавочным, што ў Беларусі рыхтуецца чарговы выбарчы фарс».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках