16 лiстапада 2024, Субота, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над збітай міліцыяй актывісткай БХД перанеслі

6
Суд над збітай міліцыяй актывісткай БХД перанеслі

Сёння, 5 чэрвеня, у 10 гадзін у Слонімскім раённым судзе павінен быў адбыцца судовы працэс па справе сябры БХД Вольгі Пансевіч.

Аднак па ейнай просьбе суд перанесены на 12 чэрвеня. Прычынай такога пераносу, паводле Вольгі, стала тое, што са справай не паспеў азнаёміцца ейны адвакат. На гэта павінна сысці некалькі дзён, таму суддзя задаволіў ейную просьбу, піша ПЦ «Вясна».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, міліцыянты затрымалі Слонімскую актывістку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгу Пансевіч па шляху дадому і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У ізалятары з Вольгі ўсяляк здзекаваліся, ставілі ў позу «ластаўкі», кідалі на падлогу, білі нагамі. Акрамя таго, на актывістку, за нібыта здзейсненае ёю парушэнне, склалі пратакол.

Пазней актывістка патлумачыла прычыну свайго затрымання:

- У гэтым годзе ў студзені мяне затрымлівала міліцыя за пераход вуліцы не ў тым месцы. Але я ў хуткім часе пасля гэтага з'ехала ў Маскву. Знайсці і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці міліцыя тады мяне не змагла. Вярнулася я з Масквы ў канцы сакавіка, калі ўжо выйшаў тэрмін даўнасці па тым правапарушэнні. Магчыма, міліцыянты захацелі пакараць мяне па-іншаму.

Калі я выйшла з ізалятару, зняла пабоі, якія мне нанеслі ў міліцыі, і напісала скаргу ў пракуратуру. Пракурор маю скаргу перанакіраваў у мясцовы аддзел Следчага камітэта. Але там складу злачынства ў дзеяннях міліцыі не знайшлі. Тады пракуратура накіравала скаргу на такое рашэнне ў аддзел следчай бяспекі. Чакаем вынікаў адтуль. А 30 мая да мяне прыехалі супрацоўнікі міліцыі, адвезлі мяне ў аддзел і паказалі два пратаколы, складзеныя на мяне: за непадпарадкаванне міліцыі і за нецэнзурную лаянку. Я іх не падпісала. Тады яны адвезлі мяне ў суд. Суддзя Іван Ластоўскі спытаў, што мне патрэбна дзеля абароны. Я сказала, што патрэбен мой адвакат у судзе і трэба выклікаць сведкаў. Разгляд маёй адміністрацыйнай справы прызначылі на 10 гадзін 5 чэрвеня. Але сёння перанеслі на 12 чэрвеня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках