15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўступіць у СГА ў жніўні

13
Расея ўступіць у СГА ў жніўні

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў на паседжанні ўрада.

«У бліжэйшы час урад павінны будзе ўнесці пратакол аб далучэнні да СГА ў Дзярждуму. Даручаю міністру эканамічнага развіцця Андрэю Белавусаву і кіраўнікам іншых зацікаўленых ведамстваў працаваць у шчыльным кантакце з урадам, парламент чакае гэтых дакументаў, каб завяршыць усе неабходныя працэдуры ў ліпені. У пачатку жніўня Расея павінная стаць паўнапраўным сябрам СГА», - заявіў на паседжанні ўрада ў чацвер прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

На паседжанні разглядаецца праект федэральнага закона «Аб ратыфікацыі пратакола аб далучэнні Расейскай Федэрацыі да Маракешскага пагаднення аб заснаванні Сусветнай гандлёвай арганізацыі ад 15 красавіка 1994 года»

Законапраектам прадугледжваецца ратыфікацыя пратаколу аб далучэнні РФ да СГА, падпісанага ў Жэневе 16 сьнежня 2011

Да пратакола даданыя пералікі абавязальніцтваў РФ па доступе на рынак тавараў і рынак паслуг.

Даклад працоўнай групы па далучэнні РФ да СГА не з'яўляецца дадаткам да пратаколу, але прадстаўляе сабой асобны афіцыйны дакумент СГА, у якім акумуляваныя вынікі дыскусій у межах працоўнай групы па асобных элементах эканамічнай сістэмы і гандлёвага рэжыму Расеі і ягонай адпаведнасці нормам і правілам СГА. Даклад працоўнай групы складаецца з 7 раздзелаў (эканоміка, эканамічная палітыка; прававая сістэма ажыццяўлення гандлёвай палітыкі; палітыка ў галіне гандлю таварамі; рэжым, які ўжываецца ў дачыненні да правоў інтэлектуальнай уласнасці (ТРІПС); палітыка ў сферы гандлю паслугамі; транспарэнтнасць; пагадненні аб мытных саюзах і зонах свабоднага гандлю). Кожны раздзел уключае ў сябе апісанне гандлёвага рэжыму Расеі і Мытнага саюза ў адпаведнай сферы, запыты і пазіцыі сябраў працозўнай групы і ўзгодненыя абавязальніцтвы, якія забяспечваюць адпаведнасць расейскага гандлёвага рэжыму правілам СГА.

Пасля ўхвалення ва ўрадзе законапраект будзе ўнесены на ратыфікацыю ў Дзярждуму. РФ па правілах СГА павінная будзе завяршыць усе ратыфікацыйныя працэдуры да 23 ліпеня 2012 года, а паўнапраўным сябрам арганізацыі стане праз месяц пасля падпісання закона прэзідэнтам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках