15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенкамат адмаўляе «ўхіленне ад прызыву» адвакаткі Кавалеўскай

18
Ваенкамат адмаўляе «ўхіленне ад прызыву» адвакаткі Кавалеўскай

Адвакатка Андрэя Саннікава Марына Кавалеўская атрымала ў ваенкамаце даведку, што яна не «прызыўніца-ўхілістка».

Адвакатцы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Марыне Кавалеўскай забаронены выезд з Беларусі ў «сувязі з ухіленнем ад мерапрыемстваў па прызыву на тэрміновую вайсковую службу».

Як паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» М.Кавалеўская, даведку аб унясенні яе ў спіс асоб, якім часова абмежаваны выезд з краіны, яна атрымала сёння ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі раённага аддзялення міліцыі. «У даведцы сказана, што ў спіс я ўнесеная па прадстаўленні Міністэрства абароны, за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве», - удакладніла яна.

Па словах адвакаткі, яна толькі што атрымала ў райваенкамаце даведку аб тым, што «не стаяла і не стаіць на воiнскiм улiку».

Акрамя таго, М.Кавалеўская атрымала ў ваенкамаце выпіску з артыкула закона аб прызыве, згодна з якой «на тэрміновую вайсковую службу прызываюцца толькі грамадзяне мужчынскага полу».

«Гэта не рашэнне ў адносiнах да фiзiчнай асобы. Гэта абсурднае і недарэчнае рашэнне ў дачыненні да адваката», - падкрэсліла М.Кавалеўская. Абаронца ўдакладніла, што будзе падаваць скаргу на імя генеральнага пракурора, рыхтуе дакументы дзеля падачы ў суд.

«Я ўжо звярнулася ў Менскую гарадскую калегію адвакатаў і ў рэспубліканскую калегію адвакатаў, з просьбай прыняць меры па выключэнні мяне з базы дадзеных" «невыязных», а таксама з патрабаваннем зрабіць афіцыйную заяву, бо дадзены крок з'яўляецца беспрэцэдэнтным ціскам на адваката, які абаронены законам . Я вельмі спадзяюся на падтрымку калегаў», - падкрэсліла М.Кавалеўская.

М.Кавалеўская з'яўляецца адвакаткай экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, асуджанага на 5 гадоў калоніі нібыта «за арганізацыю масавых беспарадкаў» у Менску 19 снежня 2010 года, у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках