15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іэн Кэлі: Рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца

7
Іэн Кэлі: Рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца

ЗША выказваюць занепакоенасць апошнімі арыштамі ў Беларусі.

Пра гэта ў сваім выступе заявіў Амбасадар ЗША ў АБСЕ Іэн Кэлі. Прыводзім тэкст выступу цалкам (пераклад - charter97.org).

Мы хацелі б звярнуць увагу Сталай рады АБСЕ на даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб сітуацыі ў Беларусі, які будзе прадстаўлены на бліжэйшай сесіі Рады па правах чалавека. «Са снежня 2010 года сітуацыя з правамі чалавека ўсё больш пагаршаецца, у прыватнасці, гэта датычыцца абмежавання правоў на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама права на справядлівае судовае разбіральніцтва. У краіне працягваюцца катаванні і жорсткае абыходжанне з затрыманымі, злачынцы застаюцца беспакаранымі, судовыя працэсы праходзяць з парушэннямі, аказваецца ціск на адвакатаў. Адсутнасць незалежнай судовай сістэмы пагаршае сітуацыю з правамі чалавека і перашкаджае прагрэсу.

Даклад Вярхоўнага камісара ахоплівае перыяд з 19 снежня 2010 года да 23 сакавіка 2012 года. На жаль, сітуацыя працягвае пагаршацца.

Мы па-ранейшаму адзначаем спробы кантролю перамяшчэння грамадзянаў з боку ўладаў. Былыя палітвязні Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка нядаўна былі спыненыя на беларускай мяжы. Мы звяртаемся да ўрада з просьбай спыніць пераслед і аднавіць у грамадзянскіх і палітычных правах усіх былых палітвязняў і выконваць свае абавязальніцтвы перад АБСЕ.

Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя жорсткім абыходжаннем у дачыненні да незалежных журналістаў. 31 мая карэспандэнта «Радыё Свабода» Іну Студзінскую затрымалі на тры гадзіны падчас сустрэчы актывістаў апазіцыі з мясцовымі жыхарамі. Таксама былі затрыманыя журналісты Аліна Радачынская і Сяргей Балай і актывіст Міхаіл Пашкевіч. 1 чэрвеня Пашкевіч быў прысуджаны да сямі сутак адміністрацыйнага арышту.

У той жа дзень журналісты Ян Роман, Юлія Kоляда і Анджэй Пачобут былі затрыманыя ў Гродне падчас асвятлення пікету сябраў Саюза палякаў. Тацяна Белашова і Вольга Чайчыц былі затрыманыя ў Менску за здымку святкавання Дня абароны дзяцей.

У агульнай складанасці каля 20 чалавек былі арыштаваныя падчас мірнай акцыі пратэсту ў Гродне 1 чэрвеня па нагоды русіфікацыі польскай школы. Яны былі асуджаныя на адміністрацыйныя арышты і штрафы да 5 мільёнаў рублёў.

Мы па-ранейшаму занепакоеныя адміністрацыйнымі затрыманнямі і умяшаннем у асабістае жыццё актывістаў «Маладога фронту» Міхаіла Мускага, Зміцера Крамянецкага, Рамана Васільева, Мікалая Дземідзенкі.

24 мая быў арыштаваны Алег Волчак, кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву» - арганізацыі, якая аказвала юрыдычную дапамогу да моманту свайго закрыцця ўладамі, быў арыштаваны супрацоўнікамі міліцыі, якія абвінавацілі яго ў «лаянцы матам у грамадскім месцы». Ён быў прысуджаны да дзевяці сутак адміністрацыйнага арышту. 31 мая недалёка ад свайго дома быў затрыманы Аляксей Пікулік, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), быў арыштаваны недалёка ад свайго дома. Ён быў абвінавачаны ў «хуліганстве» і прысуджаны да пяці сутак арышту. Ягоны пашпарт быў канфіскаваны ўладамі 6 красавіка, і ягоная свабода перамяшчэння была з тых часоў абмежаваная.

Мы зноў заклікаем урад Беларусі выконваць свае абавязальніцтвы ў межах АБСЕ, неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязняў сумлення, цалкам забяспечыць аднаўленне іх палітычных і грамадзянскіх правоў і спыніць працяглыя пераследы палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках