25 снежня 2024, Серада, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Дашкевіча заводзяць яшчэ адну крымінальную справу

82
На Дашкевіча заводзяць яшчэ адну крымінальную справу

У Следчы камітэт перададзены матэрыялы на ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць апазіцыянера за «невыкананне рэжыму».

Пра гэта сёння даведалася нявеста Зміцера Наста Палажанка пасля наведвання калоніі №13 у Глыбокім, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Як стала вядома, Зміцер Дашкевіч амаль адразу пасля выхаду ў атрад быў змешчаны ў штрафны ізалятар тэрмінам на 13 сутак. Пазней Дашкевіч даведаўся, што яму дадалі некалькі сутак у ізалятары нібыта за правапарушэнні, якія былі здзейсненыя раней. У адказ на магчымае ўзбуджэнне новай крымінальнай справы Дашкевіч напісаў Адміністрацыі ПК-13 наступны дакумент:

«Начальніку ПК-13

Яўка з пакаяннай

Я, Дашкевіч З.У., прызнаю сябе вінаватым у тым, што свядома адмаўляюся выконваць некаторыя патрабаванні адміністрацыі калоніі, якія лічу незаконнымі.

Каб спрасціць працу правакатарам, агентам і следчаму камітэту, я адмаўляюся выконваць любыя патрабаванні адміністрацыі любой калоніі у якой я буду знаходзіцца.

Раю беларускім спецслужбам асудзіць мяне на максімальны тэрмін, прадугледжаны арт. 411 КК РБ, пры гэтым заводзіць на мяне новыя крымінальныя справы ў кожнай новай калоніі.

Зміцер Дашкевіч

2012/07/10 »

Калі Зміцера Дашкевіча прызнаюць вінаватым па гэтым артыкуле, яму могуць дадаць да турэмнага тэрміну яшчэ год зняволення. Нагадаем, апазіцыянер напярэдадні падзей Плошчы-2010 быў асуджаны на 2 гады нібыта за хуліганства і павінен выйсці на свабоду 18 снежня 2012.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках