14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет бяспекі правярае усе часткі ВПС і СПА

35
Савет бяспекі правярае усе часткі ВПС і СПА

Пасля «плюшавага бамбавання» была створана спецыяльная камісія.

Паводле звестак БелаПАН, у цяперашні час камісія прэзідэнта Беларусі праводзіць праверку ўсіх злучэнняў і воінскіх частак Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны краіны. Падставай для гэтага паслужыла інфармацыя аб незаконным перасячэнні мяжы 4 ліпеня аднаматорным самалётам са шведскім экіпажам, які раскідаў плюшавых мішак над Івянцом і заходняй ускраінай Менска, пралятаў над мінскай ЦЭЦ-4.

У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Савета бяспекі і Міністэрства абароны.

Нагадаем, плюшавых мішак над Беларуссю раскідвалі прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total.

Прадстаўнік Studio Total Томас Мазэцці 5 ліпеня размясціў на сайце тэлеканала SVT свой зварот, у якім паведаміў, што быў адным з тых, хто прыдумаў, арганізаваў і ажыццявіў палёт у Беларусь. Як піша Мазэцці, у самалёце быў ён сам і яго калега па Studio Total Ханна Ліна Фрэй. Падтрымку акцыі ў Літве і Беларусі ажыццяўлялі Лінда Карлсан і Пер Кромвелл. Яны рабілі фатаграфіі з зямлі і павінны былі паспрабаваць забраць пілотаў, калі б іх паспрабавалі збіць. Паводле слоў Мазэцці, яны правялі ў паветры ўвогуле 1 гадзіну 20 хвілін і паспелі за гэты час «дэсантаваць» прыкладна 800 плюшавых мядзведзяў над вёскамі і гарадамі Беларусі, у тым ліку над Менскам.

Міністэрства абароны і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абвясцілі, што парушэння мяжы ў паветранай прасторы не было.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках