15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзеі на амністыю ў палітвязняў няма

6
Надзеі на амністыю ў палітвязняў няма

10 Ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб амністыі.

Ці ёсць надзеі на датэрміновае вызваленне ў палітвязняў і іх родных, даведвалася «Радыё Свабода».

Павел Севярынец, які адбывае пакаранне на «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёна, выказаў такое меркаванне:

«Па той інфармацыі, якая ўчора прайшла, падпісаў без змяненняў тое, што было падрыхтавана Міністэрствам унутраных спраў і праштампавана абедзвюма палатамі «парламента ». А гэта азначае, што ні адзін палітвязень па тых крытэрыях, якія прапісаны ў гэтай амністыі - спецыяльна прапісаны, у ранейшых законах аб амністыі такога не было - дык вось, ні адзін палітвязень не выходзіць. Так што ніякіх надзей няма, усё ясна, усё зразумела.

Штучна зроблены парушэнні ў палітвязняў, таксама там ёсць абмежаванні па 342-й артыкуле, раней у адносiнах да асуджаных па гэтым артыкуле ўжывалася амністыя ў 2005-2012 годзе. Гэта значыць усё гэта «рагаткі» менавіта для гэтых 14 чалавек.

Што датычыцца мяне - я не падыходжу па абодвух гэтых крытэрыях. Цяпер чарговая частка марлезонскага балета будзе вакол «выбараў». Гандлявацца будуць вакол «выбараў». Напэўна, так».

Паўлу Севярынцу засталося працаваць «на хіміі» да кастрычніка 2013 года.

Маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, які асуджаны на 3 гады па справе так званых анархістаў, Таццяна выказала такое меркаванне з нагоды амністыі:

«Няма надзеі, няма. Таму што Лукашэнка адразу казаў, што палітыку сюды не трэба прымешваць. З 14 палітвязняў амаль усе раптам сталі злоснымі парушальнікамі, а да гэтага не былі, падвялі іх так. Так што ілюзій няма.

Будзем чакаць восені. Там можа быць гандаль напярэдадні «выбараў». Я так разумею, палітвязні ў Лукашэнкі як разменная манета».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках