16 лiстапада 2024, Субота, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Навасяда вылучыла толькі Навасяда

15
Партыя Навасяда вылучыла толькі Навасяда

Лідэр аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) Уладзімір Навасяд мае намер вылучацца кандыдатам у «дэпутаты».

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта, ПСП вырашыла «не распыляць сілы і сканцэнтравацца на працы ў адной акрузе, дамогшыся перамогі або даказаўшы з фактамі на руках, што выбары ў канкрэтнай акрузе былі сфальсіфікаваныя ці не адбыліся».

Сам Навасяд адзначыў, што унутры аргкамітэта больш за год вялася дыскусія на прадмет удзелу ў выбарчай кампаніі ў парламент. «У выніку прынята рашэнне аб удзеле ў ёй, а ўжо сам працэс пакажа, з чым мы маем справу - з рэальнымі выбарамі ці не. Пасля таго як больш за 500 чалавек выказалі жаданне ўступіць у маю ініцыятыўную групу, 300 з якіх непасрэдна пражываюць у акрузе, мне было складана застацца ў баку ад палітычнай барацьбы», - сказаў ён.

Адначасова з выбарчай кампаніяй ПСП пачынае кампанію «За сумленны падлік галасоў», якая ўключае вылучэнне прадстаўнікоў і назіральнікаў у выбарчыя камісіі.

З 2000 па 2004 Уладзімір Навасяд ўжо з'яўляўся «дэпутатам» «палаты прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках