16 лiстапада 2024, Субота, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васьковіч двойчы адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

6
Васьковіч двойчы адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

Актывісту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязню Яўгену Васьковічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні.

Аб гэтым ён паведаміў у лісце да сяброў БХД з Бабруйска, паведамляе прэс-служба БХД.

Пісаць прашэнні Васьковіч адмовіўся, бо «мой гонар і гонар маёй Айчыны даражэй за ўсё». «Галоўнае - годнасць, астатняе - пыл», - адзначыў ён.

Палітвязень адзначыў, што не можа паступаць інакш, і верыць, што Бог на яго баку.

Яўген Васьковіч таксама паведаміў, што здароўе ў яго ў парадку, і настрой добры, прасіў не хвалявацца за яго.

Скончыў ліст Яўген словамі, вымаўленымі ім на судзе ў траўні 2011 года: «Я - ліцвін. Мой свяшчэнны абавязак - абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці. За іх я гатовы памерці, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная. Жыве Беларусь! Сum Domino ad omnia paratus».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках