14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Славянскі базар» сустракае гасцей савецкім агітпрамам (Фота)

43

Кірмашы на «Славянскім базары» у Віцебску нагадваюць парк савецкай эпохі.

Напрыклад, у «Полацкім двары» на вуліцы Суворава стаіць воз з чучалам і плакатам «Хто працуе ў калгасе, у хлебе не мае патрэбы». Тут жа напамін аб калектывізацыі, Першамаі, пяцігодках. Піва прапаноўваюць выпіць у павільёне пад заклікам «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». А Францыск Скарына, якім сапраўды могуць ганарыцца палачане, схаваны пад густым шашлычным дымам, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Яшчэ большую «фантазію» праявілі гаспадары павільёна каля «Трох штыкоў» на плошчы Перамогі - тут можна выпіць пад плакатамі «Радзіма-маці кліча» і «Дойдзем да Берліна».

Чучалы кабаноў, глушца, аленя, зайца сустракаюцца ў парку Пераможцаў амаль праз крок. За сімвалічную плату ў тысячу рублёў побач з мёртвымі жывёламі можна сфатаграфавацца.

У пачатку вуліцы Суворава, каля Васкрасенскага храма, з'явілася графіці вялізнымі літарамі «Віцебск-2012», а на каналізацыйных люках - зараз рознакаляровыя малюнкі васількоў. Калі раней ніхто не заўважаў, колькі на вуліцы гэтых люкаў, то цяпер на іх толькі акцэнтавалі ўвагу. Прыгожага мала: каналізацыя з сімвалам «Славянскага базару».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках