28 снежня 2024, Субота, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: «Ніхто не можа мяне запалохаць»

11
Мікалай Аўтуховіч: «Ніхто не можа мяне запалохаць»

Палітвязень піша, што гатовы да ўсяго і погляды свае змяняць не збіраецца.

У канцы чэрвеня ў Мікалая Аўтуховіча было спатканне з маці і сястрой. «Усё было добра, толькі ў маці не ўзялі нічога з перадачы. Спачатку дазволілі прывезці садавіну і гародніну, а калі яна закупіла ўсяго на 30 кг, нічога не ўзялі. Атрымаў ад яе ліст - вельмі хвалюецца і перажывае, што так падманулі. Вось гэта самая дрэнная навіна», - напісаў палітвязень у адным з апошніх лістоў, які цытуе ПЦ «Вясна».

Аб сваім здароўі піша, што яно «наколькі гэта магчыма, нармальнае». Бо скардзіцца, нават калі ёсць і праблемы, не любіць.

Адносна ўмоў утрымання ў турме Аўтуховіч піша, што ўсё адносна. «Калі ведаеш гісторыю, то няцяжка сабе ўявіць, як было раней у турмах. А калі параўноўваць з турмамі Скандынавіі, то ў нас народ жыве горш, чым у іх турмах. У адносінах да ўсяго: праў, грошай. Я заўсёды параўноўваю беларускія турмы з канцлагерам фашыстаў і адчуваю, што я ў раі. Усё добра, але нікому я не жадаю такіх выпрабаванняў».

Палітвязень сочыць за беларускімі і міжнароднымі навінамі. Падчас футбольнага спаборніцтва Еўра-2012 стараўся адсочваць дынаміку гульняў. Праўда, глядзець тэлевізар дазвалялі зрэдку. Мікалай Аўтуховіч не губляе аптымізму, імкнецца захоўваць бадзёры дух: «Магу сказаць дакладна: ніхто не можа мяне запалохаць. Я гатовы да ўсяго. Свае погляды мяняць не буду, - і дадае ў дачыненні да беларускага рэжыму: - Спадзяюся, што гэта хутка зменіцца, калі ўлада будзе сапраўды народная. Як можна так не любіць свой народ, каб турмы былі заўсёды поўныя?»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках