16 лiстапада 2024, Субота, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў даражэе хлеб

27
Зноў даражэе хлеб

З 15 ліпеня 2012 года ў Беларусі павышаюцца на 10% адпускныя кошты на хлеб, батоны і перапечкі.

Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 29 чэрвеня 2012 года № 60.

«Гэтай пастановай прадугледжана магчымасць павышэння арганізацыямі-вытворцамі адпускных коштаў, не перавышаючых гранічных максімальных адпускных коштаў, па рэгуляваных групах хлеба і батонаў у ліпені на 10%», - гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінэканомікі.

Гаворка ідзе пра жытні і жытна-пшанічны хлеб без дадатковай сыравіны або з дадатковай сыравінай айчыннай вытворчасці, а таксама аб батоне і хлебе з пшанічнай мукі са змяшчэннем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй 14% развесам 300 г і больш.

«Пастанова прынята ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту сельскагаспадарчай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці і насычэння спажывецкага рынку сацыяльна значнымі відамі хлеба і хлебабулачных вырабаў з улікам прапаноў Мінсельгасхарча», - паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання - з 15 ліпеня 2012 года.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках