16 лiстапада 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Аўстрыі ў Маскве пацвердзіла выдачу візы Ярмошынай

48
Амбасада Аўстрыі ў Маскве пацвердзіла выдачу візы Ярмошынай

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар амбасады Роберт Хершнер.

Паводле яго слоў, ён не валодае інфармацыяй аб тым, звяртаўся і ці атрымліваў візу сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Яшчэ ўчора супрацоўнікі амбасад адмаўляліся даваць інфармацыю пра тое, хто выдаў візу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, якая знаходзіцца ў спісе неўяздных у Еўразвяз.

Ярмошына ўдзельнічае ў нарадзе АБСЕ «Дэмакратычныя выбары і назіранне за іх правядзеннем», якая праходзіць у Вене. Апазіцыйны палітык Віктар Карняенка, які быў афіцыйна запрошаны на нараду і планаваў вылецець у Вену раніцай 12 ліпеня, не змог туды дабрацца, таму што ў Нацыянальным аэрапорце Менск памежнікі паставілі яму штамп у пашпарт аб забароне на выезд за мяжу.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках