16 лiстапада 2024, Субота, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Молчана зноў судзяць

2
Андрэя Молчана зноў судзяць

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» абвінавачваюць у дробным хуліганстве і распаўсюдзе налепак.

Адміністрацыйную справу Андрэя Малчана будзе разглядаць суд Першамайскага раёна (вул. Астрашыцкая, 16). Ён быў затрыманы ўначы 14 ліпеня ва Уруччы.

Сябры Андрэя Молчана сказалі, што пры затрыманні ён зноў быў збіты супрацоўнікамі міліцыі. У заплечніку актывіста былі знойдзены налепкі «Не смяротнаму пакаранню». Выхадныя ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Як паведамляў сайт charter97.org, нядаўна Першамайскі суд Менска аштрафаваў Молчана на 800 тысяч рублёў за тое, што 19 траўня ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг ва Уруччы ў знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкай. Тады пры затрыманні яго таксама моцна збілі міліцыянты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках