9 лiстапада 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Істэрыка КДБ. Яшчэ адзін крайні ў «плюшавай» справе?

81
Істэрыка КДБ. Яшчэ адзін крайні ў «плюшавай» справе?

КДБ арыштаваў яшчэ аднаго беларускага грамадзяніна па справе аб шведскім бамбаванні плюшавымі мядзведзямі.

Як паведаміла крыніца charter97.org, у «амерыканцы» (СІЗА КДБ) адзінадцатыя суткі знаходзіцца Башарымаў Сяргей. Сяргей займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін і, верагодна, шведы, якія ўдзельнічалі ў «плюшавым бамбаванні» і падстрахоўвалі пілотаў з зямлі, звярталіся да яго або здымалі ў яго жыллё.

Сяргею Башаміраву, па непацверджанай інфармацыі, прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 371, ч.3 «Наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай».

Нагадаем, яшчэ аднаго «крайняга», фатографа Антона Сурапіна КДБ затрымаў за фатаграфіі «мядзведжага дэсанта», размешчаныя на яго сайце bnp.by. Антон Сурапін падазраецца па частцы трэцяй артыкула 371 крымінальнага кодэкса Беларусі.

Тым часам, Мінабароны да гэтага часу ўпарта абвяргае сапраўднасць звестак аб несанкцыянаваным палёце шведскіх актывістаў над тэрыторыяй Беларусі 4 ліпеня на лёгкаматорным самалёце.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках