15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Колас: Удзел у «выбарах» - ганьба для апазіцыі (Відэа)

48

Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі лічыць, што ўдзел у «выбарах» стане ганьбай для беларускіх дэмакратычных сіл.

«Звычайны чалавек павінен проста слухаць голас свайго сумлення, свайго сэрца: ці прымаць удзел і такім чынам легітымізаваць тое, што адбываецца, ці не ісці і такім чынам выказаць свой супраціў. Безумоўна, на гэтыя «выбары» клічуць у чарговы раз для таго, каб стварыць гэтае «свята», гэты спектакль усенароднай падтрымкі», - адзначыў Уладзімір Колас у інтэрв'ю сайту bajkot.info.

Пры гэтым Уладзімір Колас падкрэсліў, што пры ўдзеле ў «выбарах», ніхто не зможа даказаць, колькі на самой справе людзей і за што прагаласавала, таму што вынікі будуць такімі, якімі іх намалююць. «Калі гэта адбудзецца, то ўся прапаганда будзе накіравана на тое, каб запэўніць, што ўсе, большасць прагаласавалі за. І гэта спекуляцыя працягваецца ад выбараў да выбараў. Прыйшоў ужо час сказаць «Хопіць!», - дадаў ён.

Пры гэтым кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі заклікаў усе дэмакратычныя сілы Беларусі да кансалідацыі і сумесных дзеянняў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках