15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея падпісалі генкантракт на пабудову АЭС

31
Беларусь і Расея падпісалі генкантракт на пабудову АЭС

Першы блок атамнай электрастанцыі павінен запрацаваць у 2017 годзе.

На будынак Астравецкай АЭС магутнасцю 2400 МВт Расея выдзяляе крэдыт у памеры 10 мільярдаў даляраў. Заканчэнне будаўніцтва першага блока электрастанцыі, а таксама яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на 2017 год. Другі блок АЭС пачне выпрацоўваць электрычнасць у 2020-м годзе, перадае «Інтэрфакс».

Падпісанне генеральнага кантракта неаднаразова адкладалася з-за нязгод па некаторых артыкулах, аднак, як пазней заявіў беларускі бок, усе пытанні былі вырашаны ў пачатку ліпеня.

Нагадаем, Беларусь і Расея ў сакавіку 2011 года ў Менску падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве пры будаўніцтве АЭС. Паводле дамовы, пабудовай беларускай АЭС пад ключ будзе займацца расейскі бок. Генеральным падрадчыкам выступіць ЗАТ «Атамбудэкспарт», а заказчыкам - ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках