16 лiстапада 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў прыехаў за «Беларуськаліем»

148
Мядзведзеў прыехаў за «Беларуськаліем»

Беларусі трэба паскорыць прыватызацыю «Беларуськалія», заявіў прэм'ер-міністр Расеі.

Аб гэтым Дзмітрый Мядзведзеў сказаў 18 ліпеня ў Менску на прэс-канферэнцыі па выніках расейска-беларускіх перамоваў.

«Я лічу, нашым беларускім сябрам даўно пара прыняць адпаведнае рашэнне», - сказаў расейскі прэм'ер, паведамляе РІА «Новости».

Нагадаем, 17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведваў «Беларуськалій» і зноў заявіў, што прадаваць прадпрыемства за бесцань не збіраецца, а калі рашэнне аб прыватызацыі будзе прынята, то на продаж будзе выстаўлены толькі пакет акцый, тады як кантроль застанецца ў дзяржавы.

Тым не менш у прэм'ера Расеі ёсць «козыры». Ён прыгразіў Лукашэнку разабрацца з кантрабандай нафтапрадуктаў з Беларусі пад выглядам растваральнікаў.

«Мы дамовіліся ва ўсім разабрацца дасканала, прыняць неабходныя рашэнні. Нават калі яны будуць цяжкімі. І калі парушэнні былі, то асобы, якія парушылі, павінны панесці пакаранне, а эканамічныя інтарэсы павінны быць адноўлены», - заявіў сёння Д.Мядзведзеў, каментуючы вынікі перамоваў з кіраўніцтвам РБ па пытанні экспарту з РБ растваральнікаў.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках